Пошук

29.11.2024 14:31   Catholic.by

30 лістапада ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Астраўцы (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца святая Імша аб вечным жыцці для памерлага пробашча мясцовай парафіі ксяндза Андрэя Горбача ў 30-ы дзень пасля смерці.

Святар раптоўна адышоў у вечнасць ва ўрачыстасць Усіх Святых, 1 лістапада, літаральна праз тыдзень пасля свайго 50-гадовага юбілею. Пахавалі пробашча каля святыні, дзе ён шмат гадоў нёс душпастырскае служэнне.

Імша ў 30-ы дзень пасля смерці будзе цэлебравацца ў свята святога Андрэя, апостала, — у дзень імянінаў спачылага ксяндза Андрэя.

  • Пачатак у 12.00.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця