Пошук

15.11.2024 10:37   Тэкст: Вяслава Вішнеўская / Jan.by / Catholic.by
Фота: с. Марыя Мінютка USJK

Напрыканцы кастрычніка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пры Місіі Добрага Самараніна ў другі раз прайшлі рэкалекцыі «Дні цішыні для Мінска».

Як паведамляецца на сайце парафіі святога Яна Хрысціцеля і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску Jan.by, у якой нясуць служэнне ксяндзы хрыстусоўцы, сем асобаў узялі ўдзел у другім туры духоўных практыкаванняў, падчас якога разважалі над прыпавесцю пра сейбіта (Мк 4, 1–9).

Напачатку рэкалекцыяніст ксёндз Андрэй Лысы SChr распавёў пра тое, што такое Lectio Divina, пасаля чаго ўдзельнікі атрымалі ўрывак з Евангелля паводле Марка і разважалі над прыпавесцю пра сейбіта. Уначы ўдзельнікі рэкалекцый мелі магчымасць пабыць сам-насам з Езусам у Найсвяцейшым Сакрамэнце. Скончылася сустрэча святой Імшой.

  • Запісацца на наступныя «Дні цішыні для Мінска», якія адбудуцца 16–17 лістапада, можна па спасылцы ТУТ>>>

Далучыцца могуць тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у Lectio Divina, а таксама тыя, хто толькі хоча навучыцца такім спосабам перажываць сустрэчу са словам Божым.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.