З 29 лістапада па 1 снежня ў рэкалекцыйным доме ксяндзоў марыянаў пры парафіі святога Юзафа ў Воршы (Віцебская дыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі для мужчын на тэму: «Быць сведкам евангельскага радыкалізму».
Духоўныя практыкаванні, арганізаваныя па ініцыятыве супольнасці «Мужчыны святога Юзафа», правядзе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
- +375 (33) 621 66 56 – Віталь
- +375 (29) 546 83 19 (Viber, Telegram) – Аляксандр