Пошук

05.11.2024 07:24   Тэкст: Павел Ягораў / Catholic.by
Фота Марыі Пялiнак

Айцы францішкане запрашаюць ахвотных студэнтаў і дарослых у Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) на «Ўік-энд з Марыяй», які адбудзецца з 8 па 10 лістапада.

Для ўсіх старэйшых за 18 гадоў — дні духоўнага аднаўлення, паглыбленне веры, адпачынак ад мітусні і глыбокія размовы.

Запрошаны госць — ксёндз Уладзімір Марушэўскі, хрыстусовец з Мінска.

Тэма — «Узаемаадносіны Айца, Сына і Духа Святога».

Кошт — добраахвотнае ахвяраванне ў адвольным памеры.

План на гэтыя дні:

  • Пятніца, 8 лістапада
    • ад 16.00 – рэгістрацыя
    • 18.00 – пачатак «Ўік-энду»: святая Імша
    • пасля Імшы – вячэра
    • 20.30 – супольны вечар; уводзіны ў тэму WM
    • 23.00 – спачынак
  • Субота, 9 лістапада
    • 8.30 – Ютрань
    • 9.00 – снеданне
    • 10.00 – уводзіны да пакаяння
    • пустыня
    • 12.15 – групкі
    • 13.00 – абед
    • рэкрэацыя
    • 15.00 – канферэнцыя І
    • перапынак
    • 16.30 – канферэнцыя ІІ
    • 18.00 – святая Імша з Нешпарамі
    • 19.30 – файны вечар
    • 23.00 – спачынак
  • Нядзеля, 10 лістапада
    • 8.30 – Ютрань
    • 9.00 – снеданне
    • 9.30 – дзяленне ад сэрца
    • 11.00 – святая Імша
    • пасля Імшы – абед

Падрабязная інфармацыя, праграма і анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў па спасылцы ТУТ>>>

Па пытаннях звяртацца па тэлефоне:
+375 (29) 772 56 78 – айцец Віктар.

Інстаграм: @weekend_mary

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.