Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў Віцебску, запрашаюць на новы цыкл сустрэч, прысвечаных дамініканскай духоўнасці, які стартуе ўжо на гэтым тыдні.
На сустрэчах удзельнікі даведаюцца пра жыццё шэрагу дамініканскіх святых і пра шлях, якім яны дасягнулі святасці.
Першая сустрэча ў межах гэтага цыклу пройдзе ў суботу 19 кастрычніка.
Пачатак у 10.30.
Тэма сустрэчы — «Вінцэнт Фэрэр — анёл Апакаліпсіса». Удзельнікі пазнаёмяцца з жыццём і дзейнасцю гэтага славутага дамініканскага прапаведніка.
Сустрэчы адбываюцца пры парафіі, дзе нясуць служэнне айцы дамінікане, па адрасе:
г. Віцебск, вул. Ленінградская 27 (касцёл).
- Арганізатары просяць паведаміць пра прысутнасць па тэл.:
+375 (44) 773 40 76 – а. Браніслаў Дашкевіч ОР
Наступная сустрэча адбудзецца 16 лістапада і будзе прысвечана благаслаўлёнаму свецкаму дамініканіну П’ер-Джорджо Фрасацці.