Пошук

08.10.2024 10:46   Паводле: Паліна Ручан / Jan.by / Catholic.by
Фота: Jan.by

21 і 22 верасня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры прайшоў першы тур рэкалекцый «Дні цішыні для Мінска», якія адбываюцца ў сталіцы па ініцыятыве ксяндзоў хрыстусоўцаў у межах духоўнай падрыхтоўкі да юбілею Святога 2025 года.

Удзельніцамі першага тура рэкалекцый сталі сямёра дзяўчат і жанчын, якія сабраліся на ўікэнд з Божым словам.

Рэкалекцыі распачаліся мяккім уваходам у цішыню, каб заглыбіцца ў Слова і пачуць тое, што кажа Пан. На кожную частку разважанняў над тэкстам з Пісання ўдзельніцы «Дзён цішыні» атрымлівалі інструкцыі духоўнага кіраўніка. На рэкалекцыях адбывался індывідульнае чытанне ўрыўка пра Марту і Марыю, быў вызначаны асабісты час трывання перад Панам, адбываліся таксама супольная Эўхарыстыя і дзяленне ў супольнасці. Удзельніцы лічаць, што гэта была добрая магчымасць сустрэцца з Езусам і плённа перажыць уікэнд.

  • Запісацца на наступныя «Дні цішыні для Мінска», якія адбудуцца 19 і 20 кастрычніка, можна па спасылцы ТУТ>>>

Далучыцца могуць як тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у lectio divina, так і тыя, хто толькі хоча навучыцца такім спосабам перажываць сустрэчу са словам Божым.

Яшчэ адзін тур рэкалекцый плануецца правесці ў лістападзе.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа