19 кастрычніка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць 35-ю гадавіну з часу яго біскупскага пасвячэння.
Першаму ў сучаснай гісторыі Касцёла ў Беларусі каталіцкаму іерарху яго ўдзяліў 20 кастрычніка 1989 года тагачасны Папа святы Ян Павел ІІ.
З гэтай нагоды арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліць у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі цэлебрацыю святой Імшы падзякі Богу за дар 35-і гадоў біскупскага служэння.
- Пачатак у 15.00.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае ўсіх ахвотных да супольнай малітвы ў гэты дзень.
Увага! Святароў просяць паведаміць пра свой удзел у канцэлебрацыі загадзя па тэл.: +375 (33) 687 36 47