Пошук

03.10.2024 08:15   Samaranin.by / Catholic.by

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску запрашае ахвотных на малітву ў духу экуменічнай супольнасці Тэзэ, якая будзе суправаджацца адпаведнымі спевамі.

Малітва будзе праводзіцца кожны другі аўторак месяца ў капліцы цэнтра.

Першая малітоўная сустрэча пройдзе ў аўторак 8 кастрычніка ў 19.00. Пасля яе адбудзецца знаёмства з духоўнасцю Тэзэ.

У наступныя месяцы малітва будзе спалучаная з дзяленнем словам Божым.

Адрас:

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19 (непадалёк ад станцыі метро «Пралетарская»).

Абноўлена 05.11.2024 10:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця