З 18 па 20 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курса «Назарэт».
Духоўныя практыкаванні для ўсіх ахвотных правядзе вядомы рэкалекцыяніст ксёндз Аляксандр Жарнасек, марыянін.
Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым.
Дынаміка курса звязана з асабістымі пошукамі і працай.
План рэкалекцый
- 18 кастрычніка, пятніца
- 18.00 — святая Імша (касцёл)
- 19.00 — вячэра
- 20.00 — адарацыя, споведзь
- 21.00 — уводзіны
- 19 кастрычніка, субота
- 8.00 — снеданне
- 9.00 — медытацыя
- 10.00 — І канферэнцыя, самастойная праца
- 12.00 — святая Імша
- 13.00 — абед
- 15.00 — ІІ канферэнцыя, самастойная праца
- 18.00 — вячэра
- 20.00 — адарацыя
- 20 кастрычніка, нядзеля
- 8.00 — снеданне
- 8.45 — ІІІ канферэнцыя
- 10.00 — святая Імша
- 11.30 — заканчэнне курса: «Што забіраю з сабой?»
- 13.00 — абед
Месца правядзення курса — парафія святога Міхала Арханёла, г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2.
Па падрабязную інфармацыю і для запісу на курс «Назарэт» звяртацца па тэл.:
+375 (44) 771 99 83 – Марына