У нядзелю 15 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі падчас святой Імшы здзейсніць благаслаўленне драўлянага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Хоўхлаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат).
Адзна з найстарэйшых драўляных святынь Маладзечаншчыны месяц таму была адноўлена валанцёрамі па ініцыятыве «Радыё Марыя» Беларусь і Братоў Меншых Капуцынаў, якія здзяйсняюць душпастырскую апеку над хоўхлаўскімі вернікамі.
Удзельнікі святой Імшы на чале з іерархам таксама памоляцца за памерлых святароў, фундатараў касцёла і вернікаў хоўхлаўскай парафіі, чые парэшткі былі пахаваныя ў крыпце касцёла і капліцы-пахавальні, добраўпарадкаванай падчас валанцёрскай акцыі ў жніўні.
Праграма
- 13.30 — даклад на тэму: «Новыя старонкі з гісторыі парафіі ў Хоўхлаве» (Таццяна Шумель)
- 14.00 — святая Імша, падчас якой адбудзецца благаслаўленне касцёла ў гонар Найсвяцейшага Імя Марыі
- Пасля Імшы — працэсія ў капліцу-пахавальню, дзе адбудзецца малітва за памерлых.
Ад касцёла святога Піо ў Маладзечне будзе арганізаваны аўтобус у Хоўхлава, ад’езд у 13.00 ад стаянкі каля капліцы. (г. Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 141).
Даведкі па тэл.:
Браты капуцыны ад імя хоўхлаўскіх вернікаў шчыра запрашаюць усіх ахвотных падзяліць з імі радасць супольнай малітвы ў адноўленай святыні.