Пошук

02.09.2024 15:15   Catholic.by

У нядзелю 8 верасня ў Мінску ёсць магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю незвычайнай супольнасці, якая называецца Сarlo Club, і далучыцца да яе.

Сarlo Club — гэта моладзевы клуб хрысціянскіх IT-энтузіястаў, дзейнасць якога скіравана на карысць Касцёла і дабро вернікаў на прасторы інфармацыйных тэхналогій. Ён распачаў сваю дзейнасць 12 кастрычніка мінулага года, ва успамін благаслаўлёнага італьянскага падлетка Карло Акуціса — «апостала інтэрнэту».

Клуб створаны з мэтай даць моладзі асноўныя веды на прасторы інфармацыйных тэхналогій, якія ў будучыні яны змогуць выкарыстоўваць на карысць Касцела і для дабра людей.

Арганізатарамі ініцыятывы сталі сужонкі Аліна і Максім Угорычы.

Праграма сустрэчы:

  • 16.00 – Канферэнцыя на тэму «Сarlo Club: першыя вынікі і перспектывы»
  • 16.30 – благаслаўленне і слова святара
  • 17.00 – складанне канвы праекту «Аўтастрада да неба»
  • 18.30 – пытанні і адказы

Знаёмства, арганізаванае для ўсіх, каму цікава, пройдзе ў Цэнтры сям’і, які знаходзіцца каля касцёла Маці Божай Будслаўскай па адрасе:

г. Мінск, вул. Івянецкая, 15.

Даведкі па тэлефоне:

+375 (44) 719 82 43 альбо праз інстаграм carlo_club.

Карло Акуціс з’яўляецца благаслаўлёным Каталіцкага Касцёла. Беатыфікацыя 15-гадовага хлопца адбылася 10 кастрычніка 2020 года ў Асізі.

Карло захапляўся інфарматыкай і шырока сведчыў аб любові да Эўхарыстыі ў інтэрнэце.

Ён стварыў міжнародную анлайн-выставу, прысвечаную, эўхарыстычным цудам, прызнаным Касцёлам. Папа Францішак назваў яго апосталам Эўхарыстыі і нябесным апекуном евангелізацыі ў інтэрнэце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа