Пошук

27.08.2024 10:30   Catholic.by
Фота з асабістага архіву бр. Тадэвуша Кавальскага OFMCap

У суботу 7 верасня пройдзе аднадзённая пешая пілігрымка цвярозасці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Пілігрымы вырушаць з парафіі Маці Божай Вастрабрамскай у Бярозаўцы (Віцебская дыяцэзія, Докшыцкі дэканат). Пілігрымку цвярозасці арганізуюць брат Тадэвуш Кавальскі OFMCap i цэнтр дапамогі залежным ад алкаголю «Новае жыццё».

Пілігрымка распачнецца ў суботу раніцай 7 верасня святой Імшой у касцёле Маці Божай Вастрабрамскай у Бярозаўцы а 9-й гадзіне.

Пасля святой Імшы — сняданак і шлях да Будслава. У Будславе — святы Ружанец, духоўныя размовы, арганізаванае вяртанне аўтатранспартам у Бярозаўку.

Унёсак удзельніка — добраахвотнае ахвяраванне ў адвольным памеры.

  • Падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя па тэлефоне:
    +375 (29) 752 21 21 – Ігар
Абноўлена 27.08.2024 10:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа