Пошук

24.08.2024 12:00   Catholic.by
Фота Юліі Бражыцкай

У ноч з 7 на 8 верасня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе чуванне для моладзі з нагоды пачатку новага навучальнага года.

Тэма чування: «Спашлі Духа свайго ў сэрца маё!»

Юнакі і дзяўчаты будуць прасіць святла Духа Святога для паспяховай вучобы і на далейшы жыццёвы шлях.

Праграма чування

  • 20.30 – рэгістрацыя
  • 21.30 – падрыхтоўка да святой Імшы
  • 22.00 – святая Імша
  • 23.30 – адарацыя
  • 0.30 – перапынак
  • 1.00 – канферэнцыя пра Духа Святога (праводзіць ксёндз Уладзімір Марушэўскі SChr)
  • 2.00 – Ружанец: хвалебная частка
  • 2.30 – дыскусіі ў групах
  • 3.30 – перапынак
  • 4.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 5.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 5.30 – благаслаўленне

Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 44 А (ст. метро «Плошча Перамогі»).

Па пытаннях адносна чування звяртацца да пробашча Залатагорскай парафіі ксяндза каноніка Юрыя Санько.

Тэл.: +375 (29) 695 53 51

Абноўлена 24.08.2024 12:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.