У суботу 24 жніўня айцы дамінікане разам з супольнасцю Трэцяга ордэна святога Дамініка, якая аб’ядноўвае свецкіх вернікаў — тэрцыярыяў, запрашаюць асобаў любога ўзросту і сямейнага стану, зацікаўленых дамініканскай духоўнасцю, на «Дзень адчыненых дзвярэй» у Магілёў.
Дзень знаёмства з дамініканскай харызмай будзе таксама днём засяроджання і малітвы.
Падчас гэтай аднадзённай сустрэчы можна будзе сустрэцца і пагутарыць з дамініканскімі тэрцыярыямі, пачуць іхнія сведчанні.
Сустрэча распачнецца а 10-й і будзе працягвацца да 18-й гадзіны. У яе межах адбудзецца Эўхарыстыя, малітва Літургіі гадзінаў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыя, пачастунак, размовы з тэрцыярыямі, прагляд фільма, а таксама, калі дазволіць надвор’е, шпацыр па Магілёве.
Ахвотных узяць удзел у мерапрыемстве просяць звязацца з айцом Раманам Шульцам OP па тэл.:
+375 (29) 291 92 11
Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: г. Магілёў, Мінская шаша, 8 Б.
Арганізатары таксама просяць малітоўнай падтрымкі ў гэтай Божай і чалавечай справе.