У панядзелак 26 жніўня ў Слоніме (Гродзенская дыяцэзія) пройдзе 20-ы турнір па міні-футболе «Памяці святога Яна Паўла II».
Да ўдзелу ў турніры арганізатары запрашаюць каманды з каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
Рэгламент турніру
- У турніры прымаюць удзел каманды з рыма-каталіцкіх парафій Беларусі.
- Узрост удзельнікаў:
- «А» — малодшая катэгорыя: 5–7 класы;
- «В» — сярэдняя катэгорыя: 8–11 класы;
- «С» — старэйшыя катэгорыя: ад 17-і гадоў і больш.
- Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі ў адной катэгорыі — 8 чалавек.
- Усе футбольныя матчы будуць праходзіць на полі са штучным пакрыццём стадыёна ААТ «Газпрам Трансгаз Беларусь» (пляцоўкі 20х40 м).
- Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца па 4 палявыя гульцы і адзін брамнік.
- Замены — неабмежаваная колькасць.
- Час гульні — два таймы па 10 хвілін.
Увага! Кожнай камандзе неабходна запоўніць і засведчыць подпісам і пячаткай пробашча заяўку (фармуляр — ТУТ>>>) і ў электронным выглядзе даслаць на адрас a-malafei@mail.ru або прывезці с сабой. Кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі павінен мець пры сабе пашпарт альбо ксеракопію гэтага дакумента.
Рэгістрацыя і святая Імша па адрасе: г. Слонім, плошча Льва Сапегі, 1, парафія святога Андрэя, апостала.
Запісацца на ўдзел можна па тэлефоне да 20 жніўня:
- +375 (29) 319 54 65 (А1)
- +375 (33) 624 35 22 (MTС) — кс. Артур Малафей, арганізатар
Прaграма турнiру
- 9.00 — прыезд каманд (касцёл святога Андрэя, апостала, Слонім, плошча Льва Сапегі, 1)
- 10.00 — святая Iмша (касцёл святога Андрэя, апостала; адрас: плошча Льва Сапегі, 1)
- 11.30 — футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ «Газпром Трансгаз Беларусь»)
- 13.30–14.00 — абед (стадыён ААТ «Газпрам Трансгаз Беларусь»)
- 14.00–17.30 — футбол (стадыён ААТ «Газпрам Трансгаз Беларусь»)
- 18.30 — уручэнне ўзнагарод