Пошук

08.08.2024 09:56   а. Віктар Мялешка OFMConv / Фота: удзельнікаў пілігрымкі Удзела–Браслаў / Catholic.by

З 13 па 16 жніўня з Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) у Браслаў пройдзе экстрэмальная пакутніцкая пілігрымка, якую арганізуюць айцы францішкане.

За чатыры дні пілігрымы пешкі пераадолеюць каля 130-і кіламетраў і прыбудуць у Марыйны санктуарый Віцебскай дыяцэзіі на ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў.

Пілігрымка распачнецца раніцай 13 жніўня святой Імшой у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле а 8-й гадзіне.

Духоўная праграма пілігрымкі

  • І дзень: перапрашэнне за ўласныя грахі
  • ІІ дзень: перапрашэнне за грахі продкаў
  • ІІІ дзень: перапрашэнне за грахі Айчыны і Касцёла
  • IV дзень: праслаўлення Божай Міласэрнасці

Унёсак удзельніка — добраахвотнае ахвяраванне ў адвольным памеры

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежавана.

Умовы ўдзелу ў пілігрымцы

  1. Узрост ад 16-і гадоў; да 18-і гадоў неабходны пісьмовы дазвол ад бацькоў.
  2. Кожны пілігрым нясе заплечнік з усімі сваімі рэчамі на працягу ўсёй дарогі. У дарозе не будзе магчымасці пад’язджаць самому, а таксама пакідаць і перавозіць рэчы.
  3. Начлегі пілігрымы будзуць шукаць супольна. Трэба быць гатовым да таго, што давядзецца спыніцца пад голым небам у намёце або на прыпынку, а, можа, таксама пашчасціць, і хтосьці возьме на начлег. У гэтай справе пілігрымы цалкам давяраюцца Божаму Провіду.
  4. Пасілкі падчас пілігрымкі ўдзельнікі арганізуюць самастойна: кожны нясе з сабой сваю ежу. У дарозе будзе магчымасць зайсці ў краму або атрымаць ежу ад сустрэтых людзей.
  5. Пілігрымаванне будзе адбывацца ў цішыні, акрамя супольнай малітвы. Канферэнцыі будуць у аўдыёфармаце, таму кожны удзельнік павінен мець з сабой тэлефон і навушнікі. Размовы дазволены толькі падчас адпачынкаў.
  6. Кожны ўдзельнік, акрамя заплечніка, нясе свой асабісты крыж, падрыхтаваны загадзя.
  7. Самае галоўнае, каб пілігрым меў сваю інтэнцыю, у якой будзе ахвяраваць свае пакуты і маліцца ў дарозе.
  8. Важна: пілігрым павінен прайсці увесь шлях ад пачатку да канца; магчымасці далучыцца ў адзін з наступных дзён не прадугледжана.

Больш дакладна пра пілігрымку можна даведацца па тэл.:
+375 (29) 772 56 78 — айцец Віктар Мялешка OFMConv

  • Анлайн-рэгістрацыя ТУТ>>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця