16–18 жніўня ў рэкалекцыйным доме пры касцёле святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі для мужчын ад 18-і гадоў.
Тэма духоўных практыкаванняў:
«Вера — ад пачутага, а пачутае — праз слова Хрыста» (Рым 10,17).
Падчас рэкалекцый удзельнікі будуць разважаць над зместам Паслання апостала Паўла да Рымлянаў. Гэтае Пасланне — заклік да ўсіх вернікаў, каб яны перадусім навучыліся не навяртаць і прапаведаваць, але слухаць і жыць Езусам. Таму вельмі важна слухаць Божае Слова, вучыцца паслухмянасці Хрысту, не гаварыць, але жыць новым жыццём у Духу.
Праводзіць рэкалекцыі будзе ксёндз Віталій Сідорка, пробашч лідскай парафіі святога Юзафа Рамесніка і благаслаўлёных мучаніц з Навагрудка. Арганізатары духоўных практыкаванняў — рух «Мужчыны святога Юзафа».
Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефонах:
- +375 (29) 588 34 56 – Вячаслаў
- +375 (29) 546 83 19 – Аляксандр
- +375 (29) 546 83 19 – Viber, Telegram
Ахвяраванне за ўдзел (уключна за начлегамі і харчаваннем) – 90 рублёў плюс ахвяраванне для ксяндза рэкалекцыяніста ў адвольным памеры.
Удзельнікам з сабой трэба мець Біблію, нататнік, ручку.
Падрабязная праграма рэкалекцый — на сайце руху «Мужчыны святога Юзафа» ТУТ>>>