Пошук

05.08.2024 08:58   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: static.billboard.com

У Гродне праводзіцца набор слухачоў на Курсы сямейнага жыцця пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2024/2025 навучальны год.

Курсы арганізаваныя для ўсіх ахвотных, якія зацікаўленыя дабром сям’і.

Яны даюць унікальную магчымасць набыць шмат карысных ведаў, якія прыдадуцца кожнаму ва ўласным жыцці, а таксама дазволяць дапамагчы іншым разабрацца ў крызісных сітуацыях.

Вядуць заняткі як духоўныя асобы, так і кваліфікаваныя свецкія спецыялісты ў сферы сужэнства і сям’і.

Што даюць курсы і як яны праходзяць?

  • Мэта курсаў  падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіях, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.
  • Форма навучання завочная. Курс працягваецца тры з паловай гады.
  • Заняткі праводзяцца раз на месяц (субота і нядзеля), з кастрычніка па чэрвень.
  • Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. Гродна, вул. Курчатава, 41).
  • Пасля заканчэння Курсаў сямейнага жыцця слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.

Для залічэння на курсы неабходна прадставіць дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння,
  • уласнаручна напісанная аўтабіяграфія,
  • рэкамендацыя ад пробашча,
  • 2 фатаграфіі (3х4 см),
  • ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы,
  • ксеракопія пашпарта (старонкі 31–33).

Увага! Запіс па тэлефоне да 10 кастрычніка.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэл.:
+375 29 588 42 73 — Ірына Мялешка (тэлефанаваць па буднях з 18.00 да 20.00 гадзін)

Абноўлена 05.08.2024 09:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа