Пошук

02.08.2024 14:33   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

З 6 па 9 жніўня ў санктуарый Пінскай дыяцэзіі ў Лагішыне, што каля Пінска, пройдуць дзве чатырохдзённыя пешыя пілігрымкі, якія традыцыйна вырушаць з Баранавічаў і з Бярозы.

Пілігрымы возьмуць удзел у традыцыйным фэсце ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, які сёлета адбудзецца 9 і 10 жніўня.

Ахвотныя далучыцца да пілігрымак могуць запісацца па наступных кантактных тэлефонах:

  • +375 (29) 325 84 89 –  Таццяна, кантактная асоба пілігрымкі з Баранавічаў;
  • +375 (29) 790 80 16 – ксёндз Уладзімір Буклярэвіч, кіраўнік пілігрымкі з Бярозы.

Шматлікія пілігрымы прыбудуць таксама з іншых мясцін Пінскай дыяцэзіі і з усёй Беларусі, каб выпрасіць у Маці Божай Каралевы Палесся заступніцтва і дапамогі для сябе і сваіх блізкіх.

Абноўлена 02.08.2024 14:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця