Пошук

02.08.2024 14:24   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

9 і 10 жніўня ў мястэчку Лагішын, што каля Пінска (Пінская дыяцэзія), адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.

З гэтай нагоды ў Лагішын пешкі і на транспарце прыбудуць шматлікія пілігрымы, каб прасіць у Багародзіцы заступніцтва і дапамогі для сябе і сваіх блізкіх.

6 жніўня на Марыйны фэст у лагішынскі санктуарый вырушаць традыцыйныя чатырохдзённыя пешыя пілігрымкі з Баранавічаў і з Бярозы.

Удзельнікі ўрачыстасцяў будуць маліцца перад цудадзейным абразом Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі, вядомым шматлікімі Божымі ласкамі, якія вернікі атрымліваюць у гэтым месцы праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны.

Праграма ўрачыстасцяў

  •  9 жніўня, пятніца
    • 18.00 – прывітанне пешых пілігрымак з Баранавічаў, Бярозы і паломніцкіх груп з іншых мясцін;
    • 19.00 – 21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;
    • 20.30 – Навэнна да Маці Божай Лагішынскай;
    • 21.00 – Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);
    • 22.00 – святая Імша з удзелам пілігрымаў;
    • Пасля св. Імшы – урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай Лагішынскай;
    • канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў з удзелам праекту «Рыбы»;
    • усяночнае малітоўнае чуванне перад цудадзейным абразом Маці Божай Лагішынскай, магчымасць споведзі.
  • 10 жніўня, субота
    • 7.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
    • 8.00 – святая Імша;
    • 10.00 — урачыстая святая Імша з удзелам пілігрымаў;
    • 12.00 – благаслаўленне пілігрымаў на заканчэнне ўрачыстасці.

Падрабязную інфармацыю адносна Лагішынскага фэсту можна атрымаць па тэлефоне (+Viber):
+375 (29) 726 83 79 — ксёндз Андрэй Шут, пробашч парафіі ў Лагішыне

Абноўлена 02.08.2024 16:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.