Пошук

17.07.2024 13:24   Grodnensis.by
Фота: Grodnensis.by

3 жніўня адбудзецца ХХII пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат). Яе сёлетні дэвіз — «Супакой і дабро».

Маршрут аднадзённай пілігрымкі: Гродна – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.

Пілігрымка распачнецца малітвай у касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах (Бераставіцкі дэканат).

Узяць удзел у пілігрымцы могуць усе ахвотныя.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+ 375 (29) 784 05 72 – ксёндз канонік Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі

Арганізацыйная інфармацыя

Ад’езд пілігрымаў на аўтобусе з плошчы Савецкай у Гродне (прыпынак крама «Баторыя») а 7-й гадзіне.

Пасля кароткай малітвы перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам ў касцёле ў Вялікіх Эйсмантах пілігрымы вырушаць у дарогу, і ўвечары прыйдуць у Рось. У 18.00 у санктуарыі для іх адбудзецца святая Імша.

У 20.30 прадугледжана вяртанне на аўтобусе ў Гродна. Аплата за аўтобус добраахвотная.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа