З 19 па 21 ліпеня ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Бог прамаўляе ў цішыні».
Гэта духоўныя практыкаванні для тых, хто хоча адарвацца ад штодзённай мітусні і ў поўнай цішыні пабыць сам-насам і з Богам, без мабільных тэлефонаў і без доступу ў інтэрнэт.
Рэкалекцыі цішыні чымсьці нагадваюць Ігнацыянскія рэкалекцыі і прадугледжваюць індывідуальную працу з Божым Словам, штодзённы рахунак сумлення, святую Імшу і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама, калі будзе такая патрэба, споведзь і/або індывідуальную духоўную размову са святаром.
- Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375 (44) 771 99 83 – Марына
Адрас: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1.