Пошук

12.07.2024 12:23   Кірыл Кравец / Catholic.by
Фота: dranick/mapio.net

У суботу 20 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай у Лельчыцах (Пінская дыяцэзія, Мазырскі дэканат) адбудзецца вечарына арганнай музыкі на ўшанаванне святой Цэцыліі.

З гэтай нагоды ў лельчыцкім касцёле прагучаць рэлігійныя і класічныя творы арганнай музыкі ў выкананні выпускніцы Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Чайкоўскага, удзельніцы міжнародных конкурсаў Марыі Насікан, асіставаць якой будзе Марыя Бельцюкова-Цыгельман з Мінска.

  • Пачатак у 17.00

Адрас:
касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай,
г.п. Лельчыцы, вул. Астроўскага, 33

Пробашч парафіі ў Лельчыцах ксёндз Віталь Мысонаў ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае да ўдзелу ўсіх ахвотных. Уваход вольны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця