![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-001.jpg)
У апошні тыдзень ліпеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) традыцыйна пройдзе Музычная майстэрня — мерапрыемства для музыкаў, якія жадаюць праславіць Бога сваімі талентамі.
З 22 па 28 ліпеня парафія святога Міхала Арханёла і айцы францішкане чакаюць моладзь у Івянцы на 20-й Музычнай майстэрні, якая пройдзе пад дэвізам «На пачатку было Слова» (Ян 1, 1).
Удзельнікі будуць мець магчымасць наведваць майстар-класы па ігры на розных музычных інструментах, тэатральным мастацтве, сцэнаграфіі, а таксама далучацца да шматасабовага хору, які штодзённа ўпрыгожвае святую Імшу літургічнымі спевамі. Важнай часткай насычанай праграмы таксама стануць канферэнцыі і супольныя вечары, падчас якіх удзельнікаў будуць мець магчымасць паказаць свае таленты і бліжэй пазнаёміцца адно з адным.
Музычная майстэрня — гэта перш за ўсё інтэнсіўная праца і выдатная магчымасць праславіць Бога праз гучны супольны спеў, таму арганізатары звяртаюць увагу на важнасць актыўнага ўдзелу ў малітве і рэпетыцыях.
Досвед супольнага спеву вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.
Умовы ўдзелу
- Узрост удзельнікаў — ад 14 гадоў (непаўналетнім да 16-і гадоў патрэбны пісьмовы дазвол ад бацькоў і паўналетні апякун; непаўналетнім ад 16-і гадоў патрэбны пісьмовы дазвол ад бацькоў)
- Ахвяраванне ўдзельніка: 50 рублёў
- Па магчымасці, будзе арганізаваны начлег у парафіянаў, але з сабой удзельнікам неабходна мець спальнік і турыстычны дыванок, намёт або месца ў намёце сябра.
- Для ўдзельнікаў прадугледжана гарачае харчаванне на працягу дня і душ.
- Рэгістрацыя абавязковая. Для рэгістрацыі неабходна анлайн запоўніць форму ТУТ>>>
Больш падрабязную інфармацыю можна знайці на старонках Музычнай майстэрні ў сацыяльных сетках:
![](/3/images/previews/news/2022/07/14881/s-2022-07-28-muz-majsternia-037-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/07/14881/s-2022-07-28-muz-majsternia-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/07/14881/s-2022-07-28-muz-majsternia-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/07/14881/s-2022-07-28-muz-majsternia-036-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/07/14881/s-2022-07-28-muz-majsternia-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/07/14881/s-2022-07-28-muz-majsternia-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/07/14881/s-2022-07-28-muz-majsternia-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/07/14881/s-2022-07-28-muz-majsternia-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/07/14881/s-2022-07-28-muz-majsternia-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/07/14881/s-2022-07-28-muz-majsternia-041-cb.jpg)
![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-037.jpg)
![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-021.jpg)
![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-001.jpg)
![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-036.jpg)
![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-002.jpg)
![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-007.jpg)
![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-019.jpg)
![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-024.jpg)
![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-029.jpg)
![](/3/images/news/2022/07/14881/2022-07-28-muz-majsternia-041.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)