Пошук

12.07.2024 10:10   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Freepik

З 22 па 27 ліпеня ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі ў духу святога Ігнацыя Лаёлы па тэме сузалежнасці.

Удзельнікамі могуць стаць і тыя хто ўжо працуе па праграме 12-і крокаў, і тыя, хто толькі сутыкнуўся з праблемай сузалежнасці: алкагалізм блізкіх, выхаванне ў дысфункцыянальных сем’ях і г.д).

У праграме — штодзённая асабістая малітва і разважанні з суправаджэннем, а таксама праца ў групах і дынамікі.

Праводзяць духоўныя практыкаванні айцец Віктар Жук SІ і спадарыня Алеся Вайцяховіч.

Тэлефон для інфармацыі і запісу: +375 (29) 893 43 07

Запіс да 19 ліпеня.

Абноўлена 12.07.2024 10:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа