Пошук

08.07.2024 11:33   Паводле: Сatholicby.pl / Catholic.by
Фота: catholicby.pl

З 20 па 27 ліпеня беларусы-католікі замежжа ў трэці раз пойдуць пешай пілігрымкай Варшава – Кодэнь – Кастамлоты.

Сёлета пілігрым пройдуць 210 кіламетраў пад дэвізам «З Богам да Беларусі 2.0».

Словы выбраныя нездарма: царква святога Мікіты Мучаніка, да якой ідзе пілігрымка, знаходзіцца ў 200 метрах ад беларускай мяжы. На працягу тыдня будзе шмат малітвы за Беларусь, за беларусаў і аб супакоі.

Апошнім пунктам перад Кастамлотамі будзе горад Кодэнь, дзе ўдзельнікі рэкалекцый змогуць памаліцца перад цудадзейным абразом Маці Божай Кодэньскай.

Маршрут пілігрымкі ідзе праз лясы і вёсачкі, з кожным кіламетрам усё больш прыгадваючы родныя мясціны і беларускія ландшафты. Арганізатары запэўніваюць, што гэта будзе плённы час, каб адпачыць ад штодзённай рэчаіснасці, узбагаціцца духоўна і знайсці адказы на шмат пытанняў.

Яшчэ ёсць магчымасць запісацца ў пілігрымку. Уся падрабязная інфармацыя і спасылка на рэгістрацыю ТУТ>>>

Абноўлена 08.07.2024 11:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.