У суботу 3 жніўня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат) адбудзецца фестываль-рэкалекцыі NOVAFEST.
Тэма сёлетняга фестывалю — «Новае жыццё».
Тэма натхнёная словамі з Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў: «Аднавіце дух вашага розуму і апраніцеся ў новага чалавека» (пар. Эф 4, 23–24).
Што азначае для хрысціяніна «новае жыццё»? Як гэта: адкінуць старога чалавека і апрануцца ў новага? Ці я новы? Ці хачу быць новым?
Знайсці адказы на гэтыя і іншыя пытанні дапамогуць спікеры: біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, ксёндз Яўген Амасёнак, айцец Яўген Голуб OFMConv, ксёндз Віталій Цыбульскі.
Фестываль можна наведваць з дзецьмі. У гэтым годзе малодшых удзельнікаў чакаюць пляцоўкі для гульняў і розныя цікавыя заняткі.
Традыцыйна будзе працаваць «Казіміраўская пошта», з дапамогай якой можна парадаваць сваіх блізкіх малітоўным прывітаннем.
Праграма фестывалю
- 10.00 – рэгістрацыя, спевы ў духу Taizé
- 11.00 – святая Імша
- 13.00 – канферэнцыя «Аднавіце дух вашага розуму і апраніцеся ў новага чалавека» (кс. Яўген Амасёнак)
- 14.00 – абед, асабісты час
- 15.00 – малітва спевам каля алтара Маці Божай Новага Жыцця
- 15.30 – канферэнцыя «З Марыяй да новага жыцця» (а. Яўген Голуб OFMConv)
- 17.00 – сведчанні
- 19.00 – Крыжовы шлях суцяшэння
- 20.30 – адарацыя, малітва аздараўлення
- 22.00 – благаслаўленне
Для ўдзелу ў фестывалі неабходна зарэгістравацца:
- па спасылцы ТУТ>>>
- або па тэлефоне: +375 (29) 124 07 39 – Ірына (telegram, viber)
Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.
Арганізатары прапануюць даезд па маршрутах Мінск–Уселюб–Мінск, Гродна–Уселюб–Гродна.
Сачыць за навінамі можна на сайце фестывалю novafest.by і ў інстаграм.