Пошук

02.07.2024 10:36   Catholic.by

10 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) будзе цэлебравацца святая Імша з нагоды 25-годдзя з часу святарскага пасвячэння спачылага ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылы, шматгадовага ракаўскага пробашча, а таксама адбудзецца благаслаўленне помніка на яго магіле.

Пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве і дэкан Валожынскага дэканату ксёндз канонік Дзмітрый Барыла атрымаў святарскае пасвячэнне 10 ліпеня 1999 года з рук тагачаснага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага кардынала Казіміра Свёнтка. Святар адышоў у вечнасць 28 лютага 2023 года на 49-м годзе жыцця і 24-м годзе святарскага служэння.

З нагоды срэбранага юбілею святарства ў ракаўскай парафіі памоляцца за спачылага шматгадовага душпастыра.

  • 12.00 – святая Імша з удзелам святароў; цэлебравцыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі;
  • 13.30 – малітва на парафіяльных могілках каля магілы спачылага ксяндза Дзмітрыя Барылы і благаслаўленне помніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.