Пошук

24.06.2024 10:50   Тэкст і фота: бр. Корнэль Консэк SVD / Catholic.by

З чэрвеня Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) абвяшчае набор навучэнцаў на 2024/2025 навучальны год. Уступныя экзамены пройдуць у жніўні і ў верасні.

Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў. Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: філасофскіх, тэалагічных, педагагічных і псіхалагічных, вывучаюць Святое Пісанне і гісторыю Касцёла.

Акрамя ведаў, навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні Богу і людзям.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, з верасня па чэрвень. Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю двойчы ў месяц.

Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і пасілкамі.

Прымаюцца асобы ад 18-і гадоў.

Каб стаць навучэнцам Катэхетычнага каледжа, неабходна:

  1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:
    • Катэхетыка — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).
      Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
      • арганізатар літургіі;
      • арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку;
      • супрацоўнік каталіцкіх СМІ.
    • Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію.
    • Сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў, а таксама з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю.
  2. Прадставіць наступныя дакументы:
    • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
    • рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
    • копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
    • 2 фотаздымкі 3×4;
    • копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;
    • копія пашпарта;
    • медыцынская даведка.
  3. Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

  • 24 жніўня ў 11.00;
  • 7 верасня ў 11.00.

Адрас каледжа:

вул. Тараса Шаўчэнкі, 6
225411 г. Баранавічы

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

e-mail: callegge@gmail.com

сайт: www.catcollege.by

 

Абноўлена 24.06.2024 12:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа