У бліжэйшы час прыпадае 30 дзён з дня смерці ксяндза каноніка Рышарда Якубца і першая гадавіна з дня смерці ксяндза прэлата Антонія Філіпчыка.
За спачылых святароў будуць маліцца ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, дзе яны да апошняга дня зямнога жыцця неслі душпастырскае служэнне.
- 22 чэрвеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі памерлага ксяндза каноніка Рышарда Якубца ў 30-ы дзень пасля смерці. Пачатак у 12.00.
- 9 ліпеня ў касцёле святога Вацлава ў Ваўкавыску адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі памерлага ксяндза прэлата Антонія Філіпчыка ў першую гадавіну пасля смерці. Пачатак у 19.00.
Вечны адпачынак дай ім, Пане…