Пошук

22.05.2024 16:53   Grodnensis.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 22 мая ў шпіталі ў Гродне адышоў у вечнасць ксёндз канонік Рышард Якубец, пробашч парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Гродзенская дыяцэзія, Мастоўскі дэканат).

Пахавальныя цырымоніі адбудуцца ў касцёле ў Мікелеўшчыне.

  • 26 мая, нядзеля
    • 18.00 – цела спачылага сятара будзе прывезена для развітання ў парафіяльны касцёл
    • 19.00 – Імша ў інтэнцыі спачылага (духавенства Мастоўскага, Шчучынскага, Ваўкавыскага дэканатаў і ўсе ахвотныя)
  • 27 мая, панядзелак
    • 12.00 – пахавальная Імша, пахаванне каля касцёла

Ксёндз канонік Рышард Якубец нарадзіўся 23 сакавіка 1961 года. Паходзіў з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Струбніцы (Мастоўскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 31 мая 1987 года ў Рызе біскуп Яніс Цакулс.

З 1992 года да смерці быў пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне. Раней нёс душпастырскае служэнне, між іншым, у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, дзе кіраваў будаўніцтвам касцёла. Шмат гадоў быў дэканам Мастоўскага дэканату.

Абноўлена 29.05.2024 01:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.