Пошук

17.06.2024 11:11   Catholic.by

З 25 па 28 ліпеня, з чацвярга па нядзелю, пры парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных.

Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ўжо ў чацвёрты раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу.

У мінулыя гады ўдзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога, святой каралевы Ядзвігі і святога Дамініка.

Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на сустрэчу, каб пад кіраўніцтвам спецыяліста па іканапісу напісаць абраз з выявай святога Францішка Асізскага.

Запіс удзельнікаў вядзецца па тэлефоне:

або па звароце на электронную пошту:

 

Абноўлена 17.06.2024 11:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.