Пошук

14.06.2024 14:41   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: святы Дамінік атрымлівае ружанец. Мастак: Нэллі Плаўціла / wikiart.org

Рэкалекцыі пра дамініканскую духоўнасць для хлопцаў і нежанатых мужчын адбудуцца ў Віцебску з 22 па 23 чэрвеня.

Духоўныя практыкаванні арганізуе і праводзіць Дамініканскае душпастырства пакліканняў.

План сустрэчы:

  • 22 чэрвеня, субота
    • 10.00 – знаёмства
    • 10.30 – спектакль паводле твору Генрыха Сузо ОР ХVI стагоддзя ў пастаноўцы айца Міхала Ермашкевіча ОР
    • 11.15 – канферэнцыя I і размова – а. Павел Мажэйка ОР
    • 12.30 – ружанцовая малітва і адарацыя.
    • 13.30 – абед
    • 14.30 – шпацыр па старому Віцебску
    • 16.45 – канферэнцыя II
    • 18.00 – святая Імша і Нешпары
    • 19.30 – грыль
    • 21.00 – прагляд фільма
  • 23 чэрвеня, нядзеля
    • 8.00 – Ютрань
    • 8.30 – сняданак
    • 10.00 – канферэнцыя III
    • 12.00 – святая Імша
    • 13.30 – абед
    • 14.30 – ад’езд

Запіс і дадатковая інфармацыя па тэл.:
+375 (29) 920 20 07 – а. Павел Мажэйка ОР

Адрас: г. Віцебск, вул. Ленінградская, 27.

Абноўлена 14.06.2024 14:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця