Пошук

14.06.2024 10:51   Viartannie.org

Пілігрымка вырушыць з Росіцы 28 чэрвеня і будзе працягвацца восем дзён. Пілігрымы прыбудуць у Будслаў 5 ліпеня, на распачацце сёлетняга Будслаўскага фэсту.

Арганізатары пілігрымкі запрашаюць зацікаўленых да ўдзелу, а таксама падзяліцца інфармацыяй з іншымі.

  • Пілігрымка распачнецца ў Росіцы святой Імшой а 8-й гадзіне.
  • Маршрут пілігрымкі: Росіца–Верхнядзвінск–Мёры–Германавічы–Задарожжа–Падсвілле–Крулеўшчына–Параф’янава–Будслаў.

Запіс у пілігрымку (абавязковы!) і дадатковая інфармацыя па тэл.:
+375 (29) 713 02 33 — ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС.

Неабходнае для пілігрыма:

  1. добры абутак (найлепш не новы)
  2. галаўны ўбор (пажадана з большымі краямі)
  3. спальнік і турыстычны карымат (ён таўсцейшы і больш плотны за дыванок для фізічных заняткаў). Як і ў мінулыя гады, плануецца адна начоўка ў школе, але гэтым разам не будзе надзіманых матрасаў
  4. плашч або дажджавік
  5. асабістыя лекі, а таксама крэм ад камароў і ад загара
  6. міска, кубак, лыжка, бутэлька для вады
  7. заплечнік на дзень у дарогу і торба на начлег
  8. ежы з сабой можна не браць, паколькі на начлегах пілігрымаў кормяць людзі, часам сустракаюць пачастункам сярод дня, а ў некаторых месцах будзе арганізаваны супольны пасілак
  9. ружанец і малітоўнік

Абноўлена 15.07.2024 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.