Пошук

05.06.2024 14:08   Samaranin.by / Catholic.by

6 чэрвеня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адбудзецца лекцыя на тэму «Як пабудаваць адносіны паміж бацькамі, педагогамі і дзецьмі на карысць дзецям».

Правядзе лекцыю Вольга Пісарык (Вікторыя, Канада – Мінск, Беларусь)

Гэта вучаніца і калега Гордана Ньюфэлда, псіхолаг-кансультант, дырэктар рускамоўнага аддзялення Інстытута Ньюфэлда, заснавальнік інтэрнэт-супольнасці бацькоў «Клапатлівая альфа», якое паклала пачатак новаму кірунку ў бацькоўстве — альфа-бацькоўству.

Вольга аказвае псіхалагічныя кансультацыі бацькам, выкладае ў Інстытуце Ньюфэлда, арганізуе семінары Гордана Ньюфэлда ў розных краінах, праводзіць уласныя семінары і вэбінары.

Аўтар брашур «Прыхільнасць — жыццёва-важная сувязь» і «Мадэль Ньюфэлда ў дзіцячых садках».

  • Пачатак у 16.00.

Лекцыя адбудзецца ў памяшканні Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (2-і паверх, хол).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця