Пошук

28.05.2024 14:41   sdb.by / Catholic.by

Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка вырушыць са Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) 30 чэрвеня і 5 ліпеня прыйдзе ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

За шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пешкі пераадолеюць 105 кіламетраў і возьмуць удзел у традыцыйным Будслаўскім фэсце, які сёлета пройдзе 5 і 6 ліпеня.

Арганізатары адзначаюць, што ў дарозе пілігрымы будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы тых людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канечне, занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай.

Да ўдзелу ў Салезіянскай моладзевай евангелізацыйнай пілігрымцы дапускаюцца асобы ва ўзрсце ад 14 да 35 гадоў, якім стан здароўя дазваляе ісці пешшу шэсць дзён запар.

З сабой неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, намёт ці месца ў намёце сябра.

Асаблівым чынам арганізатары нагадваюць пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.

  • Для ўдзелу ў пілігрымцы неабходна да 19 чэрвеня ўключна прайсці анлайн-рэгістрацыю па спасылцы ТУТ>>>

Па арганізацыйных пытаннях можна звяртацца па тэл.:
+375 (29) 122 32 44 – кс. Алег Каралёў SDB

Абноўлена 28.05.2024 14:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця