Пошук

22.05.2024 14:36   Catholic.by
Фота Алены Бобр

У чацвер 23 мая у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (Мядзельскі дэканат) адбудзецца дзень засяроджання для святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У гэты дзень у Касцёле адзначаецца свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Майская сустрэча духавенства архідыяцэзіі ў месяц, асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі, пройдзе ў галоўным Марыйным санктуарыі краіны.

Пачатак сустрэчы духавенства ў 11.00.

Узначаліць сустрэчу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Святарам для цэлебрацыі святой Імшы неабходна мець альбу; для ўсіх удзельнікаў будуць падрыхтаваныя арнаты.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.