Пошук

16.05.2024 10:25   Catholic.by
Св. Хільдэгарда з Бінгена. Мініяцюра са Scivias, Рупэртсбергскі кодэкс / Wikimedia

З 31 мая па 2 чэрвеня пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі прысвечаныя каталіцкай духоўнасці і хрысціянскаму стылю жыцця, у тым ліку правільнаму, здароваму харчаванню.

Асаблівую ўвагу на гэта звяртала ўжо святая Хільдэгарда з Бінгена, законнца, Доктар касцёла, якая жыла ў ХІІ стагоддзі.

Тэма рэкалекцый: «Гармонія жыцця. Духоўнасць і нутрыцыялогія».

Духоўныя практыкаванні чэрпаюць натхненне са словаў апостала Паўла з Першага Паслання да Карынцянаў: «Ці не ведаеце, што целы вашыя — гэта святыня Духа Святога, які ў вас» (1 Кар 6, 19).

Рэкалекцыі правядуць айцец Віталь Сапега OP і Ірына Малочка — інтэгратыўны нутрыцыёлаг, псіхолаг, коўч, ментар нутрыцыёлагаў у Міжнародным інстытуце інтэгратыўнай нутрыцыялогіі, якая мае 10-гадовы досвед у тэматыцы здароўя і 10 гадоў супрацоўнічае ў душпастырстве сем’яў Віцебскай дыяцэзіі, вядзе працу з моладдзю і сужэнскімі парамі

План рэкалекцый

  • 31 мая, пятніца
    • 18.00 – пачатак
    • Гармонія жыцця. Нутрыцыялогія і духоўнасць.(а. Віталь Сапега)
    • Танны дафамін (Ірына Малочка).
  • 1 чэрвеня, субота
    • Святая Хільдэгарда з Бінгена — нутрыцыёлаг ад Бога (а. Віталь Сапега)
    • Асноўныя прынцыпы рацыёну — шлях да гармоніі (Ірына Малочка)
    • Пост ці галаданне? (а. Віталь Сапега)
    • Збедненыя прадукты (Ірына Малочка)
    • Увечары – адказы на пытанні
  • 2 чэрвеня, нядзеля
    • Уваскрасенне: уменне «паміраць» у Хрысце (а. Віталь Сапега)
    • За меншым не відаць большага. «Капуста ды каша — ежа наша» (Ірына Малочка)

Адрас: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэл.: +375 (44) 771 99 83 – Марына

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця