У суботу 13 красавіка ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца сустрэча для міністрантаў з парафій горада Мінска і Мінскага раёна.
Арганізатары запрашаюць на сустрэчу міністрантаў школьнага ўзросту, а таксама cтудэнтаў.
Вітаецца прысутнасць міністрантаў, якія пажадаюць прыехаць з іншых мясцін Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
План сустрэчы
- 11.00 — супольная малітва, канферэнцыя;
- 12.00 — святая Імша;
- 13.30 — пасілак і супольная гутарка на свабодныя тэмы.
Арганізатары заахвочваюць пробашчаў дэканатаў Мінска запрасіць міністрантаў на сустрэчу і, па магчымасці, дапамагчы ім з прыездам.
Ахвотных узяць удзел у сустрэчы арганізатары просяць загадзя паведаміць:
па тэл.: +375 (29) 256 89 21 – ксёндз Дзмітрый Чупрын, адказны за душпастырства міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,
або
на е-mail: zouza@tut.by