Пошук

01.04.2024 21:21   Паводле: Samaranin.by / Catholic.by

У сераду 3 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пры Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску адкрыецца выстава, прысвечаная выдатным асобам беларускага Касцёла.

На выставе «З Богам для Беларусі. Пра ахвярнае служэнне святароў у першай палове ХХ стагоддзя» ў цэнтры ўвагі будуць такія асобы, як Адам Станкевіч, Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч), Андрэй Зязюля (Аляксандр Астрамовіч), Чэслаў Сіповіч, Язэп Германовіч і многія іншыя. Таксама ў экспазіцыйнай прасторы будуць прадстаўлены некаторыя святары іншых хрысціянскіх канфесій.

Шматлікія рарытэты, якія можна будзе ўбачыць на выставе, з’яўляюцца навочным сведчаннем таго, у якіх няпростых умовах неслі сваё душпастырскае служэнне тыя, хто прысвяціў сябе Богу і Айчыне.

Вось што пісаў у адным са сваіх вершаў святар і паэт Андрэй Зязюля (ксёндз Аляксандр Астрамовіч):

І хоць мой пуць шыпчыннікі укрылі
І цернь калючы чуць пад кволаю нагой,
Усё ж дух мой ўздымаецца на крыллі
І рвецца ў даль усцяж да Ідэі святой.

Адкрыццё выставы адбудзецца 3 красавіка.

Пачатак мерапрыемства а 18-й гадзіне.

Арганізатары выставы запрашаюць на яе ўсіх ахвотных.

Адрас: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.

Абноўлена 01.04.2024 21:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа