Пошук

27.03.2024 06:57   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У Вялікі чацвер, які сёлета прыпадае 28 сакавіка, у паўсюдным Касцёле адбываецца ўспамін устанаўлення сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства.

У першай палове дня ў катэдральных касцёлах з гэтай нагоды цэлебруюцца Імшы з удзелам біскупаў і прэзбітэрыя, падчас якіх здзяйсняецца кансэкрацыя алея Хрызма і благаслаўленне алея хворых.

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўрачыстая цэлебрацыя Імшы Хрызма адбудзецца ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

Імша Хрызма распачнецца ў 10.00. Пасля Імшы адбудзецца пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб архідыяцэзіі.

Удзел у гэтай святой Імшы могуць узяць усе ахвотныя.

З мінскага катэдральнага касцёла на партале Catholic.by будзе весціся анлайн-трансляцыя ўрачыстай цэлебрацыі.

Абноўлена 28.03.2024 08:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.