Ніжэй пададзены расклад літургічных цэлебрацый на святы Пасхальны Трыдуум, Вялікдзень і Актаву Пасхі ў парафіі святога Барталамея на Зарэччы ў Вільні, дзе дзейнічае душпастырства католікаў-беларусаў.
ВІЛЬНЯ
Касцёл святога Барталамея (Užupio g. 17 A)
- Вялікі чацвер: 18.00 — святая Імша Вячэры Пана, пасля Імшы — адарацыя Езуса ў сімвалічнай цямніцы да 22.00;
- Вялікая пятніца:
- 7.00 — Літургія гадзінаў, адарацыя ў сімвалічнай цямніцы да 18.00
- 18.00 — Літургія Мукі Пана, пасля — адарацыя ў сімвалічнай грабніцы да 22.00
- Вялікая субота:
- 7.00 — Літургія гадзінаў, адарацыя ў сімвалічнай грабніцы да 22.00
- Асвячэнне страваў на Велікодны стол — 10.00 і 12.00
- 23.00 — святая Пасхальнай Вігіліі з Рэзурэкцыйнай працэсіяй
Увага! У ноч з 30 на 31 сакавіка ў Літве адбудзецца пераход на летні час: стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзены на адну гадзіну наперад.
- Нядзеля Змёртвыхпаўстання
- 12.00 — святая Імша
- Актава пасхі
- Велікодны панядзелак: 10.00, 12.00 — святыя Імшы
- Аўторак – пятніца: 18.00 — святая Імша
- Нядзеля Божай Міласэрнасці: 10.00, 12.00 — святыя Імшы