Пошук

22.03.2024 12:23   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: opeast.org

У суботу 23 сакавіка ў Віцебску пры парафіі святой Барбары, дзе нясуць служэнне айцы з Ордэна Прапаведнікаў (дамінікане), адбудзецца чарговая сустрэча, прысвечаная дамініканскай духоўнасці.

Тэма сустрэчы: «Што такое цнота (добродетель)? Ці яна патрэбная чалавеку сёння?»

План сустрэчы

  • 9.00 — магчымасць удзелу ў святой Імшы ў касцёле святой Барбары (вул. Ленінградская)
  • 10.30 – 11.30 — І канферэцныя (а. Віталій Сапега ОР)
  • перапынак на каву
  • 12.15 – 13.00 — ІІ канферэнцыя (а. Віталій Сапега ОР)
  • пытанні да дакладчыка, дыскусія
  • 13.15 — абед
  • 14.00 — спектакль аднаго акцёра (30 хвілін): монадрама «Ars vivendi» — «Мастацтва жыць» паводле бл. Генрыха Сузо ОР у выканнанні а. Міхала Ермашкевіча ОР
  • пасля спектакля — каментар і размова

Сустрэча адбудзецца ў доме айцоў дамініканаў па адрасе: г. Віцебск, вул. Ленінградская, 27 (побач з касцёлам святой Барбары).

За ўдзел — дабравольне ахвяраванне ў адвольным памеры.

Пра ўдзел просьба паведаміць па тэл.:
+375 (44) 773 40 76 – а. Браніслаў Дашкевіч ОР

Абноўлена 22.03.2024 12:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа