Пошук

26.02.2024 06:10   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Ніны Бабіч

У ноч з 16 на 17 сакавіка ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі на тэму «Вялікі тыдзень».

Да ўдзелу ў чуванні запрашаюць усіх ахвотных.

Распачнецца чуванне рэгістрацыяй удзельнікаў у 21.30 і святой Імшой у 22.30, а завершыцца благаслаўленнем у 5.40. Падрабязная праграма чвання будзе пададзена пазней.

Юнакі і дзяўчаты, якія не маюць магчымасці асабіста прысутнічаць на чуванні ў катэдры, могуць духоўна далучыцца з дапамогаю анлайн-трансляцыі на партале Catholic.by.

Праграма чування

  • 21.30 – рэгiстрацыя
  • 22.00 – падрыхтоука да святой Iмшы
  • 22.30 – святая Iмша
  • 0.00 – малiтва псальмамi
  • 0.45 – перапынак на гарбату
  • 1.15 – канферэнцыя
  • 2.00 – Ружанец
  • 3.00 – перапынак на гарбату
  • 3.30 – Крыжовы шлях
  • 4.30 – адарацыя
  • 5.40 – благаслаўленне

Месца правядзення: архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (ст. метро Няміга, Кастрычніцкая).

З пытаннямі звяртацца па тэл.:
+375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Абноўлена 06.03.2024 11:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця