У суботу 24 лютага ў Віцебску пры парафіі святой Барбары, дзе нясуць служэнне айцы з Ордэна Прапаведнікаў (дамінікане), распачнецца новы цыкл сустрэч, прысвечаных дамініканскай духоўнасці.
Тэма гэтага новага цыклу сустрэч: «Чаму ласка Божая патрэбная для духоўнага развіцця і перадусім для збаўлення, і як мы яе атрымліваем?»
План сустрэчы
- 9.00 — магчымасць удзелу ў святой Імшы ў касцёле святой Барбары (вул. Ленінградская)
- 10.30 – 11.30 — І канферэцныя (а. Віталій Сапега ОР)
- пытанні да дакладчыка, дыскусія
- перапынак на каву
- 12.15 – 13.00 — ІІ канферэнцыя (а. Віталій Сапега ОР)
- пытанні да дакладчыка, дыскусія
- 13.15 — абед
- 14.00 — спектакль аднаго акцёра (30 хвілін): монадрама «Ars morendi» — «Мастацтва паміраць» паводле бл. Генрыха Сузо ОР у выканнанні а. Міхала Ермашкевіча ОР
Сустрэча адбудзецца ў доме айцоў дамініканаў па адрасе: г. Віцебск, вул. Ленінградская, 27 (побач з касцёлам святой Барбары).
За ўдзел — дабравольне ахвяраванне.
Пра ўдзел просьба паведаміць па тэл.:
+375 (44) 773 40 76 – а. Браніслаў Дашкевіч ОР