Пошук

21.02.2024 13:11   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

28 лютага ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) будуць цэлебравацца святыя Імшы ў інтэнцыі ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылы ў першую гадавіну смерці святара.

Пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве і дэкан Валожынскага дэканату ксёндз канонік Дзмітрый Барыла адышоў у вечнасць 28 лютага 2023 года на 49-м годзе жыцця і 24-м годзе святарскага служэння.

У першую гадавіну з часу яго адыходу ў вечнасць у ракаўскай парафіі памоляцца за спачылага шматгадовага душпастыра.

  • 12.00 – святая Імша з удзелам святароў
  • 13.30 – малітва на парафіяльных могілках каля магілы спачылага ксяндза Дзмітрыя Барылы
  • 18.00 – святая Імша

Да цэлебрацый могуць далучыцца ўсе ахвотныя святары.

Абноўлена 21.02.2024 15:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.