Пошук

12.02.2024 15:05   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота / Canva.com

З 16 па 18 лютага ў рэкалекцыйным доме Бога Айца пры парафіі Святой Тройцы ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі для мужчын на тэму: «Куды вядуць мяне мае думкі?»

Куды вядуць мяне мае думкі? Гэтае пытанне павінен задаваць сабе кожны разумны чалавек, а тым больш гэтым пытаннем павінен задавацца сучасны хрысціянін, таму што думкі нашыя — гэта першае, што бачыць Айцец і Пан.

Думкі вельмі моцна ўплываюць на нашае жыццё, бо яны часта з’яўляюцца пачаткам нашых учынкаў, нашых паводзін і фундамэнтам нашага жыцця ўвогуле.

Мужчына — гэта той, хто ўмее справіцца са сваімі думкамі і скіраваць іх у добрае рэчышча, выкарыстаць іх як «будаўнічы матэрыял ці інструмент» у сваім жыцці. Таму падчас гэтых рэкалекцый мы будзем разважаць і задаваць вельмы важныя пытанні:

  • Чым з’яўляюцца думкі для хрысціяніна?
  • Як імі кіраваць і накіроўваць ў добрае рэчышча?
  • Як у жыцці ўжываць «хрысціянскае мысленне»?
  • Мы будзем шукаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні і падказкі для паўсядзённага жыцця.
  • На рэкалекцыі запрашаюць дарослых мужчынаў (18+).

Духоўная сустрэча пройдзе пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Скубы, матэратара падрыхтоўчага перыяда Міждыяцэзіяльная вышэйшай семінарыі ў Гродне.

Ахвяраванне за ўдзел (разам за начлегамі і харчаваннем) — 100 рублёў, а таксама добраахвотнае ахвяраванне для ксяндза рэкалекцыяніста.

З сабой трэба ўзяць Біблію, нататнік, ручку.

Дадаткова інфармацыя і запіс па тэлефонах:

+375 (29) 588 34 56 – Вячаслаў

+375 (29) 546 83 19 – Аляксандр (таксама Viber і Telegram)

Абноўлена 12.02.2024 15:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа