
15 лютага, у чацвер пасля Папяльца, у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца дзень засяроджання святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Пачатак сустрэчы духавенства ў 11.00.
15 лютага Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі адзначае свой дзень нараджэння.
Святарам для цэлебрацыі святой Імшы неабходна мець альбу і стулу фіялетавага колеру.