Дамініканская парафія святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве запрашае да сумеснага чытання біблійнай Кнігі Быцця падчас сёлетняга Вялікага посту, які распачнецца ў Папялец 14 лютага.
Перад намі 50 раздзелаў Кнігі, якую часткова ведаем, але і не ведаем. Запрашаем да сустрэчы з асобамі і з іх жыцём, поўным прысутнасці Бога, таямінцаў і слабасцяў. Напэўна будзе шмат пытанняў і здзіўленняў.
Чытанне і малітва Словам Божым з выкарыстаннем сучасных каментароў каталіцкіх біблістаў пачынаецца ў Папяльцовую сераду (14 лютага) і заканчваецца ў Велікодную Сераду (3 красавіка).
Штодзённа ў Viber i Тelegram будуць размяшчацца каментары да асобных раздзелаў. Ахвотных далучыцца да гэтай велікапоснай сустрэчы са Словам Божым, запрашаем у суполку на Viber: Пост2024-Быцця і Тelegram https://t.me/byccia
Кантакт: +375 (29) 291 92 11 — а. Раман Шульц OP
Удзельнікаў чытання заахвочваюць штодня маліцца да Святога Духа і Марыі, Маці Божага Слова, з просьбай аб плёнах Божага Слова ў нашым жыцці.