Пошук

07.02.2024 10:45   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: dzen.ru/samokatus

З 9 па 11 лютага ў парафіяльным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курса «Назарэт».

Духоўныя практыкаванні на тэму «Доўгі шлях веры» правядзе ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС.

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым.

Дынаміка курса звязана з асабістымі пошукамі і працай.

План рэкалекцый

  • 9 лютага, пятніца
    • 18.00 — святая Імша (касцёл)
    • 19.00 — вячэра
    • 20.00 — адарацыя, споведзь
    • 21.00 — уводзіны
  • 10 лютага, субота
    • 8.00 — снеданне
    • 9.00 — медытацыя
    • 10.00 — канферэнцыя 1, самастойная праца
    • 12.00 — святая Імша
    • 13.00 — абед
    • 15.00 — канферэнцыя 2, самастойная праца
    • 18.00 — вячэра
    • 20.00 — адарацыя
  • 11 лютага, нядзеля
    • 8.00 — снеданне
    • 8.45 — канферэнцыя 3
    • 10.00 — святая Імша
    • 11.30 — заканчэнне курса, «Што забіраю з сабой?»
    • 13.00 — абед

Па падрабязную інфармацыю і для запісу звяртацца па тэл.:
+375 (44) 771 99 83 – Марына

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа